Gods Tower і Relikt зайграюць разам! 🎸


Gods Tower і Relikt зайграюць разам! 🎸
Kiedy:
22 listopad 2023@19:00
2023-11-22T19:00:00+01:00
2023-11-22T19:15:00+01:00
Gdzie:
Alive
Kolejowa 12
53-508 Wrocław
Polska
Koszty:
od 70 PLN
Kontakt:
ALIVESTAGE
717815661
🎸🎸🎸 Легенда сусветнай метал-сцэны Gods Tower едзе з турам у Польшчу і завітае ва Уроцлаў!
Гурту прыйшлося адмяніць тур па краінах Балтыі праз пандэмію, бо каранцін увялі напярэдадні канцэртаў.
Потым пачаліся палітычныя ўзрушэнні. У выніку пераследу з боку ўладаў вакаліст гурта Lesley Knife быў вымушаны пакінуць Беларусь і збег у Літву праз Украіну.
Ва Украіне ён удзельнічаў у запісе сінгла Wrong Primer гурта Flying, які выйшаў 24 лютага 2022 года.
Ужо ў Літве ён меў сумесныя выступы з Juodvarnis у канцэрце ў падтрымку Украіны і з Žalvarinis на фестывалі Kilkim Žaibu.
Прычым абодва разы выконваліся песні Gods Tower.
Але гісторыя Gods Tower на гэтым не скончылася.
Gods Tower жывыя і ўжо адыгралі частку тура Landmark па сталіцах краін Балтыі ў поўнай меры з Juodvarnis і Khors.
У гэтым можна будзе ўпэўніцца на канцэртах другой часткі тура па гарадах Польшчы. Landmark tour працягваецца! 🔥
___________________________
🎸🎸🎸 Relikt – гурт, які гарманічна спалучае моцную энергетыку з арыгінальным гучаннем.
Па сваёй стылістыцы гурт блізкі да такіх кірункаў, як progressive rock, post rock, art rock і alternative rock. Аднак сучасныя музычныя плыні Relikt спалучае з традыцыйным беларускім песенным фальклорам, робячы яго актуальным для слухачоў, якія шукаюць у музыцы нешта новае.
Relikt крэатыўна выкарыстоўвае незвычайныя гітарныя эфекты, а таксама народныя духавыя і перкусійныя інструменты.
Гурт грае як электрычныя, так і акустычныя канцэрты. І ў залежнасці ад фармата выступаў, музыка каманды з драйвовай і завадной ператвараецца ў паветраную і лірычную.
🕖 22 лістапада а 19:00 – дзверы, 19:30 – пачатак
🤘klub Alive – ul. Kolejowa 12
🎫 квіткі https://rebrand.ly/jk0knxc

+ There are no comments

Add yours